Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/87

Гэта старонка не была вычытаная

доўг сумлення — паведаміць пра ўсё старога бацьку, — і ён гэта зрабіў.

— Няўжо? — усклікнула Александра Паўлаўна.

— Так, і, зауважце, па маёй згодзе зрабіў — вось што дзіўна!.. Памятаю да гэтага часу, які хаос насіў я тады ў галаве: проста ўсё круцілася і перастаўлялася, як у камер-абскуры: белае здавалася чорным, чорнае — белым, мана — праўдай, фантазія — доўгам... Э! нават і цяпер сорамна ўспамінаць пра гэта! Рудзін — той не сумаваў... Куды там! Носіцца, бывала, сярод усялякіх непаразуменняў і блытаніны, як ластаўка над возерам.

— Ітак вы і развіталіся з вашай дзяўчынай? — спытала Александра Паўлаўна, наіўна схіліўшы галоўку на бок і крыху ўзняўшы бровы.

— Развітаўся... і не добра развітаўся, ганебнасорамна, на людзях, і без патрэбы на людзях... Сам я плакаў і яна плакала, і ліха ведае, што вышла... Гордыеў вузел нейкі завязаўся — давялося разрубаць, а больна было! Аднак, усё на свеце ідзе да лепшага. Яна вышла замуж за добрага чалавека і добра жыве цяпер...

— А прызнайцеся, вы усё-ткі не маглі дараваць Рудзіну... — пачала было Александра Паўлаўна.

— Ды што там! — перапыніў Лежнёў: — я плакаў, як дзіця, калі праводзіў яго за граніцу. Аднак, праўду сказаць, семя там у мяне на душы запала тады-ж. І калі я сустрэў яго потым за граніцай... ну, я тады ўжо і пастарэў... Рудзін выявіўся для мяне ў сапраўдным сваім святле.

— Што ж менавіта вы знайшлі у яго?

— Ды ўсё тое, пра што я гаварыў вам з гадзіну таму назад. Аднак досыць пра яго. Можа быць, усё скончыцца добра. Я толькі хацеў давесці вам, што калі я строга асуджваю яго, так не таму, што яго не ведаю... Што-ж датычыць Натальі