Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/95

Гэта старонка не была вычытаная

чаканае парыванне маладой, чэснай душы збянтэжыць хоць каго.

За сталом усё ішло неяк няладна. Наталья, уся бледная, ледзь трымалася ў крэсле і не узнімала вачей. Валынцэў сядзеў, як зазвычай, каля яе, і, час-ад-часу, вымушана загаварваў з ёю. Здарылася так, што Пігасаў у той дзень абедаў у Дар'і Міхайлаўны. Ён больш за ўсіх гаварыў за сталом. Між іншым, ён пачаў даводзіць, што людзей, як сабак, можна падзяліць на куртатых і доўгахвостых. Куртатымі бываюць людзі, — гаварыў ён, — і ад нараджэння і па сваёй віне. Куртатым дрэнна: ім нічога не удаецца-яны не маюць самаўпэўненасці. Але чалавек, у якога доўгі пухнаты хвост — шчаслівец. Ён можа быць і горш і слабей за куртатага, але ўпэўнен у сябе; распусціць хвостусе любуюцца. Але-ж вось што варта здзіўлення: хвост-жа зусім бескарысная часць цела, згадзіцеся самі; на што можа прыдацца хвост? А ўсе мяркуюць пра вашыя вартасці па хвасце.

— Я, — дадаў ён, уздыхнуўшы: — належу да ліку куртатых, і, што найбольш прыкра, я сам адсек сабе хвост.

— Гэта значыць, вы хочаце сказаць, заўважыў абыякава Рудзін: — што, прынамсі, ужо даўно да вас сказаў ла-Рошфуко: будзь упэўнен у сабе, іншыя ў цябе павераць. Да чаго тут было прыплятаць хвост, я не разумею.

— Дазвольце-ж кожнаму, — рэзка загаварыў Валынцаў, і вочы яго запаліліся: — дазвольце кожнаму выказвацца, як яму хочацца. Разважаюць пра дэспатызм... Па-мойму, няма горш дэспатызма гэтак званых разумных людзей. Чорт-бы іх узяў!

Усіх здзівіў выпад Валынцэва, усе прыціхлі. Рудзін паглядзеў было на яго, але не вытрываў яго зроку, адвярнуўся, усміхнуўся і рота не разінуў.