Старонка:Рунь (1914).pdf/10

Старонка праверана

лічуць, ведаючы яго сільны і арыгінальны характар.

У паліцыі ж запісана каротка: «Ўладзімір З[1] — прапаў бяз весьці».

Даходзюць, што ён утапіўся, цела ж яго не знайшлі.

А я, мяркуючы па яго натуры, успамінаючы яго думкі і перэбіраючы у галаве некаторые словы, думаю, што ён — жыў!

Жыў і куець долю новаго чэлавека (беларуса) у далёкай Амэрыцы альба у Аўстралі і.

Цяпер (хоць гэта выглядзіць троху сьмешна, але заліваючыся хапаюцца за саломінку), ця­пер я папрасіў бы, калі хто будзе ў Амэрыцы і сустрэціць, бывае, такога сурьёзнаго, думнаго, з невясёлымі але хаваючымі агні, вачамі беларуса, то ніхай прыгледзіцца пільней, можэ ча­сам знайдзіць у ём майго даражэнькаго Ўладзіміра З. Росту ён сярэдняго: валасы цемнаватые, у польку; круглавіды… Адна важная прымета была у яго, ды ноды німа цяпер — гэта прывыч­ка даволі часта прыгаварываць: «Кепства кепствоніс».

Дык вось прашу не забыцца.

Ён хацеў словам адраджаць чэлавека ў беларусе (не ў другім кім, бо ён — сын беларускаго народу і найлепі мог паслужыць Беларусі). Але запала яму неяк у галаву, што, вось, прарокі слова у нас знаходзюцца, а прарокаў-эканамістаў німа.

Ён хацеў так. Сабраць у сьвеці ў адных

  1. Поўную фамілію Уладзіміра пакуль што напісаць не магу па незалежных ад мяне прычынах.