Старонка:Рунь (1914).pdf/121

Гэта старонка была вычытаная

Анямеў Васіль, узяў зуб і ад вялікай болі крыкнуў бязвумна; як агнём пеканула яго руку ад той галачкі… Пальцы пачарнелі і гарам заняліся.

Схапіў Янка сына за руку, пачаў над ёю шэптаць, падуў, пахукаў, уклаў галачку яму у руку. Ні пячэцца цяпер…

— Ні палохайся, Васіле! Набій старую дрынкую стрэльбу і тахні па страсе ў яго, таго… Дык ня буду па начох прыходзіць дзяцей тваіх грызьці… Чуіш? — захрыпеў злосна-сатанінска.

Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, а ні зорачкі на небі далёкім, толькі тучы-хмары чорные ідуць, як горы вялікіе, страшэнные, як таёмная грамада асілкаў-пужалоў…

Набіў ружжо Васіль, прыцэліўся-прымеціўся на самый вільчык у страху, сказаў ці памысьліў: «Памажы Божа Госп…»

Ірванула стрэльбу, кахнула, зыкнула, пасыцалася іскар’я каля воч, зарагатаў па страсе…

.................

О досыць мне, досыць мне, даволі ўжо… Што я пішу? Людзі сьмеяцца будуць Усе будуць сьмеяцца с пісаньня майго: І таварышы-студэнты, што беларусам з-пад пучшы завуць мяне і таварышы хлопцы-шахцёры, што прыдуць к Міколі Вясенняму з Юзаўкі і пачуўшы ад мяне песьню маю адвечную, скажуць мне. «Ці ня ходзіш ты часам і маліцца за асець? Заплесьніў ты у Багацькаўцы… Пойдзім у восень да Юзаўкі, пабудзіш паўвярсты пад зямлёю, паламаіш каменьня — забудзішся троху на чэртаўню сваю, радзенькі будзіш выпіць, закусіць ды на кірмаш пайці. Вясёлы будзіш…