Старонка:Рунь (1914).pdf/138

Гэта старонка была вычытаная

куртузаго панка ці лапцёваго шляхціца. Адумайся, Касьцюк; нешта ты, чым далей тым горэй. Алехновіч па просту гаворыць толькі з ветлысьці к табе.

V

Яму.

(Аткрытка з абразьлівай карцінкай на другім боку).

Pocztowaja pisulka. Почтовая писулька.
Atvitas laiškas. POCZTÓWKA. ОТКРЫТОЕ ПИСЬМО.

Калі ты дурак, дык ня
бегай за вясковымі, а хапіць
с цябе гарадзкіх. А то на
Вялікадня перэламаім табе
ногі і напішэм зьверх таго
дырэктару у вучылішчэ.

Паклон з насьмешкаю
ад Ганны.

6 к.
Доплатить

мясьцінка
на
марку.

Г. Богумильскъ
Могисл. губ.

Пансіонъ Химико-тэхническаго
Училища.

Касьцянціну Зарэмбі.

3 кл.

VI

Пісьмо ад Паўліка.

Брато Косьця! здароў!

Тата ня ведаіць, што я табе пішу ды шчэ