Старонка:Рунь (1914).pdf/46

Старонка праверана

але дзед схапіў раней і пашоў да Яначкі, каторы плачыць).

Дзед. Рамане! Бог усё відзіць! Успомні што ты казаў! (Выймаіць спавітога Яначку і дзяржыць яго каля сябе толькі на левай руцэ, у каторай і грошы, а праваю папраўляіць ў калысцы).

Раман. Тата! дай, дай грошы, мне толькі апахмеліцца… Дай, больш ніколі, ніразу ня буду, дай — галава баліць… (Патскочыў к бацьку, і ірвануў з рукі грошы і маланкай пабег за дзьверы; Яначка скаўзануў з дзедавай рукі і грукнуўся галоўкай аб падлогу).

Ганна (усё бачыла). Ай! А-а-а… (Раптам апынулася на падлозі, крыкнула, захлібнулася).


Праява 7-ая.

Дзед і нябошчыкі.

Дзед (схапіўшы мёртвае у крыві дзіцянё). О-о-о!.. Што гэта? Божэ! Дзе-ж праўда? Пакарай, Навышні, губіцеля свае крыві і цела, ні дай яму спакою ніколі за сьмерць непавіннаго дзіцяткі… Німа у мяне больш сына… Праклінаю! Праклінаю!!! (Плачыць, тымчасам шпарка бяжыць, бразнула дзьвярмі цётка Хрысьцёна).


Праява 8-ая.

С цёткай Хрысьцёнай.

Хрысьцёна. Сваточак, чаго у вас плак, крык? Што з Яначкам? (Дзіка крычыць). Памёр?!