Старонка:Рунь (1914).pdf/66

Гэта старонка была вычытаная

— Ну, браце, тут ні так… Пачуў бы ён.

— Што, ці я ж не казаў? Як вільчылі гэту хату, дык ішоў нейкі старэц. Ну ладна; майстрам давалі гарэлку, — трэба, калі па гаспадарску, і старцу б даць, пачаставаць. Не далі: пэўне і патчараваў. У яго вочы такіе чырвоные, чараўніцкіе, кроўю паналіваліся. Я так і падумаў, што ён ведзьмак, што не падаруіць.

— А дось табе, дзед, лухту пароць. Патчараваў, патчараваў… Ешчэ што, выдумай.

— Думай, як сабе хочэш, дзіцятка, а я добра ведаю што яно так.

— Дык жа вот, гадоў дваццаць назад, як асінавым калом абівалі, ня тут будзь казана, што выходзіў з магілы кроў ссаць, нябошчыка. дык гэта…

— Не гавары… Ноч цяпер, бура, гай-магільнік недалёчка, дось… ня гожэ, не варта. Як слова, ня ведаіш?

— Пойдзем, браткі, спаць.


VI

Ужо с паўмесяца пражыў Архіп у дварэ сваім, ў роднай старой хаці бацькаўскай.

Грошы-страхоўку выдалі за хату, што згарэла, але каб лес купляць і не говарылі пакуль што: задумалі селяне на хутары выйці.

Людзей прадпрыімных, рухавых і здольных душыла жыцьцё абчэственскае. А ні палепшэньня якое ў полі зрабіць, а ні лепшаго сорту жыта пасеіць, а ні дабрэйшую жывёлу прыдбаць. Трэба было з аборкаў ваду спусьціць у парыні: селяне рупные згодзіліся, а гультаі і тые, што