Старонка:Рунь (1914).pdf/67

Гэта старонка была вычытаная

на сваёй зямельцы не жывуць, а пастухамі, батракамі, лесьнікамі у паноў ды жыдоў жывуць, упнуліся, не далі праз свае шнуры канаў капаць. Што ты з імі, мала-ўчонымі, рабіць будзіш? — «Возьмем уругу[1] у пана братцы, — казалі добрые гаспадары, — жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна зьесьць там, якую трасцу?..»—«А на якое ліха мне твая уруга, калі у мяне адна карова? Дзень як-небудзь і на парыні прашлындаіць без пашы твае, а к вечару жонка мех травы с панскаго лесу прынясе ды накорміць, і ўсё тут», — раззбіваюць увесь саглас вузкашнуровые, атходжые ды рохлі-гультаевічы. А за кожную драбніцу брэшуцца, за шкоду няўмысную і незаметную лаюцца, як агалцелые.

Эх, бяднота, бяднота, бяднота!

Да чаго ты даводзіш чэлавека! І жалка, горка, і крыўдна…

З лепшых людзей робіць цар-голад зьвяроў, сумленьня ні маючых.

Пачалі селяне варушыцца, аб хутарох зюкаць.

Архіп нічога пра тое с селянамі не гаварыў, баяўся: пачануць апосля дапекаць бацьку. «А-а, твой сын падбіў на хутары, панам зрабіўся, па-панску жыць захацеў; будзіць доктарам, накалупаіць грошы і скупіць хутары гаспадароў бедных, занепаўшых, будзіць маёнтшчыкам, жывадзёрам».

Як агня, баяўся такіх гутарак Архіп і жыў у бацькоў ціха, змірна, у гаворкі вялікіе ня лезучы.

Радавалася сэрцэ старога бацькі яго, як пой-

  1. Уруга—паша.