Старонка:Рунь (1914).pdf/83

Гэта старонка была вычытаная

дню, завернеш к Боруху — сотку спаласьнеш ды й у-двору марш.

Аб сьмерці загадывацца, панічыку, саўсім пустое. Усе памром. Хто раней, а хто пазьней. Шкоду каму зраблю, скрыўджу каго а німа за што,—і так на душы будзіць тошна, ці я тагды мысьліў аб сьмерці, ці саўсім ня мысьліў. Калі варта намардаваць другога сабаку за што якое,—не ўваж! За такіх і Бог і добрыа людзі даруюць. А пекла баяцца? Э… Чаму быць—ад таго ня выкруціцца. Ды непраўда: і ў пеклі не адзін будзеш.

Баяцца?! Каго Чаго? Мерцьвякоў іншы баіцца… Чаго, каб у яго хто спытаў. Памёр чэлавек закапалі, пахавалі — і кікс. З зямлі быў, у зямлю і пойдзеш, зямлёю будзеш. Сатлеіць, струпяхлеіць на порах, і амін, ўсё. Німа каго баяцца. Шчэ інша справа — бярэжцца зьвера, або злога, чэлавека, пакуль ён не сканаў. А баяцца трупехлі, гною, зямлі, — ня ведаю! Здаецца цяпер і сярод нашаго брата мала дурных. Поп ці ксёндз мяне чортам страшыць… А ці бачыў ён сам астаттняго чарцяночка? І ці відзіў нячысьціка хоць адзін разумец на сьвеці? Ну?

О, ешчэ іншая справа, калі чэлавек аб за клад ідзець. Такому бываюць зданьні, праўда. Аб заклад іці у чым небудзь страшным, закладацца аб страхацьцё якое — а нікому не раю. Як чэлавек заклаўся, ён пачынае усё думаць аб адным: думаіць, думаіць… А к таму ж і баіцца троху. Праз гэта у галаве робіцца па каліўцу у тым-сім паслабленьне, і можыць паказацца усякая дрэнь, хоць усамдзеле і німаш нічога; няхворы чэлавек нічога бы не заўважыў.

А мяне-то чортам ды нябошчыкам ніхто