слоў, народжаных рэволюцыяй, супроць слоў, аднародных з рускай мовай, стараючыся зрабіць беларускую мову незразумелай, затрымаць беларускі народ у цемры, каб прадаць яго на рабства раз‘юшанаму фашызму.
Беларускі народ пад баявым кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б выявіў заклятых ворагаў, бязлітасна разграміў іх на мовазнаўчым участку, як і на ўсім фронце соцыялістычнага будаўніцтва. І Беларускі народ у сваім гістарычным пісьме да Вялікага Сталіна з любоўю і гордасцю заяўляе аб трыумфе беларускай соцыялістычнай культуры, аб росквіце беларускай мовы:
Беларускую мову трымалі ў загоне, Мы расцілі яе клапатліва, надзейна, Гэтай мовай друкуюцца кнігі, газеты, |
Шлях росту і росквіту беларускай мовы расчышчаны ад ворагаў народа. Але барацьба яшчэ не закончана.
Ворагі народа ўсімі сіламі і сродкамі будуць імкнуцца шкодзіць нашаму непераможнаму поступу наперад. Таму класавая пільнасць на гэтым участку ідэалагічнай работы, як і на ўсім фронце будаўніцтва соцыялізма, павінна быць асабліва вострай. З большэвіцкай непрымірымасцю мы павінны з корнем знішчаць любую спробу ворага шкодзіць буйнаму росквіту шчаслівага жыцця нашай соцыялістычнай радзімы.
Па дырэктыве ЦК КП(б)Б інстытут літаратуры, мастацтва і мовы Акадэміі навук БССР склаў гэты руска-беларускі практычны слоўнік.
Слоўнік разлічан на партыйны, комсамольскі, фабрычна-заводскі, калгасны актыў і школу.
У даным слоўніку могуць быць і недакладнасці, таму ўсіх, хто будзе карыстацца гэтым слоўнікам, просім прысылаць свае заўвагі, дадаткі, новыя словы, свае меркаванні аб характары ўкладання слоўніка ў Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы Акадэміі навук БССР.
Кожная заўвага, дадатак, парада будуць з усёй уважлівасцю ўлічаны пры паўторным выданні практычнага слоўніка і пры ўкладанні поўнага двухтомнага руска-беларускага слоўніка, які падрыхтоўваецца да друку.
АНДРЭЙ АЛЕКСАНДРОВІЧ.