Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Вера беларуса.

Веру, братцы, людзми станем,
Хутко скончим мы свой сон.
На свет божи ширэй глянем.
Век напише нам закон.
Не чарнилом па паперу
Гдзесь ў вархивы не здае,
Ен збирае поту меру
Ды па ниву нашу лье.
Землю поиць, яна родзе
Сок ў зернятах нам па хлеб.
Спаживаем, а у народзе
Штось як шепче: Уставай слеп,
Веру братцы ў машу силу,
Веру ў воли нашай гарт.
Чую агонь, ў нас не брылу,
Бачу, братцы, мы не з карт,
Мы не з гипсу, мы — з каменя,
Мы з жалеза, мы за стали.
Нас кавали у пламени,
Каб мацнейшуми мы стали.
Цяпер, брарцы мы з гранату,
Душа наша з дынамиту;
Рука цвёрда! Грудзь акута!
Пара, братци, парваць пута!


Мужик не змениуся.

Дзеветнасце сотняў,
Як Езус радзиўся,
И за гэту пору
Мужик не змениўся.