Старонка:Слова пра Якуба Шэлю (1932).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная
*

Ў садзе дрэва тоўста,
Шчэ таўсьцейша ў лесе,
З мужыка жыцьця ня выбіць,
Хай як хочуць месяць.

За гумном у полі
Гурбы сьнегу ў сьцену.
Выпушчаюць з лёхаў Шэлю.
Куды зараз дзенуць.

Кажа пан да служкі:
„Суніму раскола!
„Павядзеце мне яго вы
„На мшу да касьцёла.

„Не давайце есьці,
„Хай тры дні папосьціць,
„Каб быў пострах цэлай вёсцы
„Як зірне на косьці.

То ня змрок карчомны
Схоплен шалам полькі,
То найшло ў касьцёл народу,
Ажно дзіва колькі.