Старонка:Слова пра Якуба Шэлю (1932).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

Устаў Шэля — быў ён бледы:
„Зьверым вёскай як сьлед мы
Кожны локаць, кожну чвэрць —
Каму воля, каму сьмерць“.

Ідзі, Шэля, чухай карак.
Што пачуў, узваж ты зараз.
Ходзіць лесам воўк, — але
Думаць думкі ў лесе лепш.

Ноччу холад стукне, ляпне.
Пні ў сьнягу стаяць, бы ў вапне.
Ў лесе трэск, як трэск сарок.
Сьцежка — неба — сьнег і крок.

|}