Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ДУМКІ АСЕНЬНІЯ

Ды чаму ты,
лета пяклівае,
уступіла
той пары,
калі дні
хмура-дажджлівыя,
калі восень
ды сьцеле
свае дываны?

Эх, сонца,
чаго ты
схавалася?
Выйдзі,
зірні…
Праменьнем
цалуйся з абшарам;
Хочацца мне,
каб ты углядалася,
а хмары…
гані, гані…