Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

А ты, бярозка,
чаго пажаўцела,
зялёнасьць
каму аддала?
Красуняй
учора глядзела,
а сёньня —
як тая ўдава.

А поле,
каласістае поле,
дзе-ж тваё хараство?
Учора
жніво ў вочы біла,
сёньня —
іржышчам
прад вачыма
прашло.

Дык чаму-ж ты,
лета пяклівае,
уступіла
той пары,
калі дні
хмура-дажджлівыя,
калі восень
ды сьцеле
свае дываны?

Кастрычнік 1925 г.
Слуцак.

|}