Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ ЖАЎРА

О, як многа крыўды,
О, як мала слоў!

(Ул. Дубоўка „Апошняя песьня“)

Была вясна
маладая, —
раньняя вясна.
Песьціў вецер
кветкі подыхам, —
мілавала іх
сонца рука…

Ўсё жыло
жыцьцём вясновым.
Убіраўся ў зелень дол,
і шапталі
ў сініх далях
песьні клёны:
— Эх,
каб вышай
у абшар,
далей!