Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

І зьвівела песьня
па-над кручай, —
але штось пякуча
сэрца апаліла.
Гэта адважнага жаўра
глюга груганова
сьмерцю ахапіла…
........
........
Круцяцца
ў паветры
яго брацьця жаўры.
— Браточкі,
ратуйце! —
Бяз моцы
прасьпяваў ён.

І чулася
песьня
радзімых жаўраў:
— Зачым высока
ты нёсься?..