Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

І сабраўшы жаўра
апошнюю натугу,
паюнацку рвануўся
з-пад чорнага груга…

Пярынкі ў ветры…
Крыві мала…
Усё ў ранах,
але сілы дала
воля жаўру.

Да сонца
нясецца йзноў.
Крыльлі песьня
разьвязала:
„О, як многа крыўды,
о, як мала слоў“,
сэрца жаўра напявала.

23/XII 1925 г.
Слуцак.

|}