Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

І ЧАМУ Я НЯ ТОЙ…

І чаму я ня той
ручаёк цякучы,
што бяжыць у перабой
вадою бліскучай.

У разводзьдзе вясны
я ўзбунтаваўся-б,
і тады на заход
хваляю памчаўся-б.

Затапіў-бы я там
панскія палацы,
волю-б даў мужыкам —
дзецям цяжкай працы.

Нёмна — дзядзьку свайго
шчыра прывітаў-бы,
пра жыцьцё пра яго
хваляй запытаў-бы,