Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

І тады па мяжы
бацькаўшчыны мілай
я-бы сьлед пралажыў
там сваёю сілай,

Я-б яе апавіў
срэбнаю істужкай,
вадой глебу ўспаіў
чыстаю, жывучай.

Дык чаму я ня той
ручаёк бягучы,
што бяжыць у пераб
вадою бліскучай.

|}