Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАВІРУХА

І стогне, і плача, і вые ўвакруг,
і ў даль завіруха нясецца,
і сыпле у вочы сьнег лёгкі, як пух, —
рагоча і скача й сьмяецца.
То ў лес яна мчыцца і там паміж хвой
дурэе з ялінкамі й сьвішча.
Затым у полі на волі пад сьпеў дзікі свой,
ўся нечысьць спраўляе ігрышча,
От ведзьма у ступе з мятлою ў руцэ —
дарогі усе замятае,
і з рогатам дзікім нясецца к рацэ, —
яе лесавік даганяе.
І ўзяўшысь за рукі, яны карагод
з песьнямі водзяць у полі.
То воўкам завыюць, пяюць, як чарот,
на цяжкую скардзяцца долю.
То ў песьні тэй сумнай парою чуцён
голас дзіцяці-нябогі!
— Вазьмі падарожны! так просіцца ён,
і плачам зьбівае з дарогі.