Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

То сьціхнуць ўсе ўсюды і толькі шумяць
стагоднія ў гаі яліны,
да з скрыпам сваім, нібы што гаманяць,
разносяць аб чым-та навіны,
От недзе далёка, бліжэй, ўсё бліжэй
песьню дзяўчаты сьпяваюць,
і песьняю тэй да болю грудзей
сэрца яны калыхаюць
і клічуць к сабе:
— Падарожны,
ты з дарожжа
утаміўся.
Сядзь ты, мілы,
ня траць сілы,
чаго зажурыўся.
Шлях далёкі,
адзінокі,
хто тут зможа?