Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Адпачынак
ля дзяўчынак
табе шмат паможа.
Пасьцель нову
пярынову
мы пасьцелем.
Сон чаканы
доўгажданы
песьняю навеем.
Сваім целам
мы сагрэем
тваё цела.
Дык ты, мілы,
ня траць сілы,
адпачні ў нас сьмела.
А я ўсё іду. Завіруха гудзе
і сыпле мне сьнегам у вочы…
То песьню пяе, як дудар на дудзе,
то скача, жартуе, рагоча.

|}