Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

НА СЕНАЖАЦІ

Палае сонца ў сіняй далі;
праменьне шле яно на луг.
Паветра выгляд мае сталі,
яго калыша ветрык-зух.

Да краскі з краскі ляціць пчолка,
каб пасьпець мядку набраць.
Бо льлецца песьня ужо звонка, —
касцы прышлі на сенажаць.

І намяньціўшы свае косы,
сабою ўкрылі яны луг.
І за пракосамі пракосы,
кладуць, пастаўшы у ланцуг.

Толькі жарты, звон сталёвы
нясуцца ў высь, аж да нябёс.
Зірнеце, брацьця, касцы новы
будуюць сёньня жыцьця лёс!,.