Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Калыша ветрык траўку, кветкі,
касою сьцятыя ў пракос,
і дзіўны пах ды на палеткі
зладзюга-чмут ураз разьнёс.

А поруч рэчка срэбрам льлецца,
за хваляй хваля ў даль бяжыць.
Касцом прыветліва сьмяецца,
а промінь сонца ўсё дрыжыць.

|}