Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

МАЕ ДУМКІ — ТО ЖЫЦЬЦЯ
ШАПТАНЬНЕ

Мае думкі — то жыцьця шаптаньне,
мае песьні — то сэрца біцьцё, —
тоны песьцяцца ласкай, каханьнем,
іх мэлёдыя — сьвежасьць палёў.

Мяне вёска сьпяваць навучыла,
мне пясьнярскую душу дала,
і распальвала кроў маіх жылаў:
песьня вольная гмаху сяла.

Праца гарт мне дала свой сталёвы,
палажыла пячаць мазаля,
і пуцінаю ясна-ружовай
шлях адзначыла ў далі жыцьця.

Пот, што гаркасьцю еўся у вочы,
што сьцякаў па сьпіне ручаём,
маю песьню купаў, каламуціў,
бурных думак у ёй перагон.