Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Я правею зярнё,
як пястун-дзіцянё
любавацьмуся буйнаю кучай.

Дык-жа вышай к страсе
падымайся, мой цэп!
Бі ў снапы з непамерным замахам!

Засьвішчы, загудзі,
ды з размаху ўпадзі,
каб аж пошчак прашоў па-над дахам!

|}