Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Гэй, мой конік, ідзі на спачын, —
мы засеялі сёньня палоску.
Узрасьце, зарунее азім.
Вецер песьціць пачне яе косы.

Колькі радасьці будзе ў грудзях,
колькі шчасьця падзякі за працу.
Ой, буйная палоска мая,
будзеш ты каласамі згінацца!..

Я прылягу тады на мяжы,
любавацца пачну сваёй працай, —
о, як сэрцу захочацца жыць,
сьпяваць песьню вясны, а ня плакаць

Гэй, мой конік, хадзем на спачын, —
мы засеялі сёньня палоску,
ўсю кашулю мне пот прамачыў,
ды і ты натаміўся з ахвотай.