Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

МАЛАДНЯК

„Маладняк“ — колькі ў слове адвагі і гмаху,
колькі палу!
Яго не астудзіць вада.
Колькі волі ў ім і размаху,
колькі будучых дзеяў відаць!

Разьвівайцеся-ж, крыльле арліныя, гонка,
расьсякайце размахам сваім нябыцьцё!
Няхай песьня ліецца магутная звонка,
няхай шчасьцем сьмяецца жыцьцё!