Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

Зьвінеце,
гудзеце,
званы-вястуны!
Вітайце чырвонае раньне.
Гукайце,
сьпявайце
вы песьню вясны,
Свабоды жыцьця і змаганьня.
Пра волю,
пра долю,
пра моц, пекнату,
пра здольнасьць бурліва гудзеце.
Высока,
далёка,
у даль-блазнату
сваю мілагучнасьць нясеце.