Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА

12-мільённы беларускі працоўны народ, рабоча-сялянскія масы хаваюць у сабе шмат талентаў, шмат вялікіх здольнасьцяй. Да Вялікага Кастрычніка паасобныя хлапцы і дзяўчаты вясковыя маглі разьвінуць свае здольнасьці і накіраваць іх належнай пуцінай выпадкова. Хоць ужо шмат казалася, але і яшчэ раз варта успомніць: царская ўлада не зацікаўлена была ў выяўленьні гэтых талентаў. Калі мы бачым факт зьяўленьня ў нас вялікіх поэтаў, як Янка Купала, Якуб Колас, дык можам тут-жа, словамі Якуба Коласа, зазначыць:

…Колькі талентаў зьвялося,
Колькі іх і дзе ляжыць,
Невядомых, ня прызнаных,
Неаплаканых ні кім,
Толькі ветрам адсьпяваных
Ў полі посьвістам пустым…

Ці так. гэта? Глянем на наш Капыль (Случчына). Чым тлумачыцца той факт, што з Капыля вышла аж 7 поэтаў, а з Барысава, прыкладам кажучы, або з якога другога месца — ніводнага. Няўжо гэта месца само па сабе „больш таленавітае?“ Не, зусім не. У Капылі праз увесь час існавалі беларускія політычныя гурткі і інш., што давала імпэт да вылучэньня паасобных талентаў.