Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

І рэхам
да стрэхаў
вясковай цішы,
да хат вы ляцеце няўпынна.
Бо многа,
дзіўнога
там схована ў чым, —
здружыць яно з вамі павінна.
Аб шчасьці,
аб працы,
пра дзею-дабро,
пра новую творчасьць сьпявайце,
Зьвінеце!..
Гудзеце!..
І новых сяброў
пад сьцяг маладняцкі ззывайце!

|}