Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЦЕР

Чаго гудзіш ты, вецер, так сярдзіта?
Нашто ты бор сталетні ўскалыхаў?
Мо‘ хіба ты яго так шчыра пакахаў,
што гутарку завёў з ім размаіта?

Чаго ляціш ты з шумам па абшары?
Чаго так дзьмеш шалёна на прастор?
Узьнімаеш гул ажна да самых зор, —
о ты, вястун сусьветнага пажару!