Старонка:Слуцкія песьняры (1926).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

ЖЫТНЁВЫ ПРАСТОР

Выйду ў поле, дзе жыта-калосьсе,
акунуся ў яго я прастор.
Тут песьню пачуць давялося
на новы суладжаны строй.

У полі жытнёвую слухаць-бы казку,
шапацяць што у сінь каласы,
і глядзець-бы на пышныя краскі…
Птушкі пяюць ды на ўсе галасы.

Як іду у жытнёвым прасторы,
ап‘яняюся ветрам лясным.
Дзе ні глянеш — ўсё неба ды поле
каласы, каласы, каласы!..