Цяжкасьць адрозненьня сьмерці ад опэрацыі і сьмерці пасьля опэрацыі прыводзіць да таго, што ў пасьляопэрацыйную сьмяротнасьць залічаюцца ўсе выпадкі, і толькі наш далейшы аналіз можа выявіць прычынную сувязь паміж опэрацыяй і сьмерцю.
Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.
Аналіз прычын пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці раблю на падставе вывучэньня 1.607 выпадкаў, атрыманых мною пры літаратурным выяўленьні пытаньня і 257 выпадкаў уласнага клінічнага матэрыялу. У асноўных рысах гэты матэрыял разьмяркоўваецца такім чынам.
А. Паводле літаратурных даных — 1.607 выпадкаў:
1. Сьмерці, маючыя сувязь з агульным кепскім станам хворага, або кепскім станам важных органаў | 493 — 30 проц. |
2. Сьмерці ў выніку інфэкцыі | 418 — 26 " |
3. Лёгачныя аскладненьні | 272 — 17 " |
4. Крывяцячэньні | 62 — 3,8 " |
5. Эмболіі і тромбозы | 56 — 3,5 " |
6. Аскладненьні з боку брушных органаў (ілеус і інш.) | 184 — 11,7 " |
7. Іншыя прычыны | 122 — 8 " |
Б. На сваім матэрыяле я меў з 257 сьмярцей
1. Сьмерці, залежныя ад інфэкцыі | 92 — 35 " |
2. Сьмерці ў залежнасьці ад агульнага дрэннага стану хворага або дрэннага стану органаў | 78 — 30 " |
3. Лёгачныя аскладненьні | 24 — 9 " |
4. Крывяцячэньні | 4 — 2 " |
5. Эмболіі і тромбозы | 4 — 2 " |
6. Брушныя аскладненьні | 19 — 7 " |
7. Іншыя прычыны | 36 — 15 " |
Некаторую розьніцу ў лічбах я тлумачу пэўнай розьніцай матэрыялу (многа экстрэнных выпадкаў у маім матэрыяле), але ў асноўным гэтыя лічбы вельмі паказальныя: 74 проц., г. зн. ¾ усіх выпадкаў пасьляопэрацыйнай сьмерці ад дрэннага стану хворага, інфэкцыі і лёгачных аскладненьняў — гэта лічба аднолькавая ў абедзьвух статыстыках.
Далейшай маей задачай зьяўляецца больш паглыблены аналіз гэтых паасобных прычын сьмерці.
Дакладна разьмежаваць такія прычыны пасьляопэрацыйнай сьмерці, як шок, сардэчная недастатковасьць, уплыў наркозу, недастатковасьць печані, нырак, агульнае зьнясіленьне — цяжка,