Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/151

Гэта старонка была вычытаная

Запаленьні печані і жоўцевых шляхоў сустракаецца начна часьцей у жанчын. Гэты агульнавядомы факт можна пацьвярдзіць яшчэ раз вялікімі лічбамі. Германія за 4 гады на 49.400 м з гэтымі хваробамі было 119.418 жанчын (1:2,5). У сувязі з гэтым фактам цікава, што ў Італіі за 1926 г. ад захворваньняў жоўцевых шляхоў памерла амаль аднолькавая колькасьць мужчын і жанчын: 1.456 і 1.627. З гэтага таксама можна зрабіць вывад, што, хоць захворвальнасьць у мужчын меншая, але сьмяротнасьць ад жоўцевых хвароб большая.

Пэрытоніты часьцей бываюць у жанчын, зразумела, таму, што тут у этыолёгіі вялікае значэньне набываюць жаночыя палавыя органы, але паводле маіх назіраньняў хірургічныя пэрытоніты часьцей бываюць у мужчын і больш цяжка працякаюць у апошніх.

Пляўрыты паводле германскіх даных, часьцей бываюць у мужчын (46.229) як у жанчын (30.349). У маім матэрыяле з гнойнымі пляўрытамі было 31 мужчына і 22 жанчыны. За 1926 г. італьлянская статыстыка паказвае такую сьмяротнасьць: 11.815 м і 12.227 ж. Хваробы скуры і падскурнай клеткавіцы, якія ў сваёй вялізарнай масе зьяўляюцца сэптычнымі захворваньнямі, паражаюць пераважна мужчын. Гэта ілюструюць германскія лічбы: запаленьні скуры — 237.011 м і 109.823 ж. Калі дапушчаць, што сьмяротнасьць аднолькавая, дык мужчын павінна паміраць абсолютна больш; звычайна-ж пры запаленьнях бывае так, што сярод больш частых запеленьняў назіраецца і больш цяжкіх, таму я думаю, што і адносна больш памірае мужчын.

Паражэньні касьцей і суставаў таксама бываюць часьцей у мужчын.

Мужчын Жанчын
Германія 1923—1926 г. г.
Паражэньні касьцей 69.501 39.811
" суставаў 94.638 66.213

СССР 1925 г. паражэньні касьцей і суставаў у застрахаваных у проц. 5,2 проц. мужчын, 3,4 проц. жанчын.

На маім матэрыяле сярод загінуўшых ад сэптычных процэсаў, флегмон, остэоміэлітаў — памерла больш мужчын, як жанчын.

Пухліны паражаюць пераважнажанчын, але гэта сумная перавага залежыць толькі ад палавых органаў. Калі іх ня лічыць, дык перавага будзе на баку мужчын.

Агульныя лічбы даюць наступны малюнак:

Мужчын Жанчын
Германія 1923—1926 г. г.
Добраякасныя пухліны 36.660 96.785
Злаякасныя 81.262 140.692