Узрост | Паказальнік |
ад 31 да 40 г | 94,3 |
" 41 " 50 « | 89,9 |
» 51 " 60 « | 79,7 |
» 61 " 70 " | 55,7 |
Мы можам лічыць, што гэта агульная тэндэнцыя сьмяротнасьці і закон узроставай устойлівасьці дапасавальны і да прыватнага выпадку — хірургічнага захворваньня.
Кіршнэр[1] на двох паасобных прыкладах паказвае гэта. Ён дае процант сьмяротнасьці па ўзростах пры пэрытоніце і пры ілеусе.
Узрост | Пэрытоніт у проц. |
Ілеус |
да 5 г. ад 5 " 10 « |
70 32,6 |
50 проц. |
» 11 " 15 « » 16 " 20 " |
22,6 40 |
16,6 « |
» 21 " 30 | 50і | 34,6 « |
» 31 " 40 " | 57,2 | 38,2 « |
» 41 " 50 " | 77,4 | 41,6 « |
» 51 " 60 " | 79,5 | 51,3 « |
» 61 " 70 " | 80,8 | 58,8 " |
і больш " | - | 64,3 « |
Апрача агульнай устойлівасьці, у сувязі з узростам мы можам адзначыць яшчэ цэлы рад момантаў, якія маюць сувязь з паасобнымі групамі захворваньняў.
Аномаліі па зусім зразумелых прычынах выяўляюць свой згубны ўплыў пераважна ў першыя гады жыцьця. Паводле даных італьлянскай статыстыкі. за 1926 г. з ліку ўсіх загінуўшых ад хібаў разьвіцьця — 89,7 проц. памерла ў першы год; 9,5 проц. — да 10 гадоў, і на ўзрост ад 10 да 20 год застаецца 1,2 проц.
Аналіз пашкоджаньняў у сувязі з узростам дае некаторыя цікавыя дэталі. Італьлянская статыстыка 1926 г. дае такое разьмеркаваньне сьмяротнасьці ад траўм на ўзростах:
да 1 году | 2 проц. |
» 10 " | 21,9 " |
ад 10 да 20 г | 11,9 « |
» 20 " 40 « | 21,6 |
» 40 " 60 " | 19,5 « |
» 60 і больш | 19,6 " |
Цікава зьвярнуць увагу ва вялікую лічбу сьмяротнасьці ва ўзросьце ад 1 да 10 год.
- ↑ Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Martin Kirschner