Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/80

Гэта старонка была вычытаная

ляючы разрэз), але сама прырода остэоміэліту (сэпсіс) такая, што спадзявацца на параўнаўча лёгкую перамогу над ім ня можна.

Запаленьні мяккіх тканак (скуры, падскурнай клеткавічы - абсцэсы, флегмоны, панарыцыі і т. д.) зьяўляюцца вельмі распаўсюджаным відам хірургічных захворваньняў. Адносную вагу запаленьняў мяккіх частак да пэўнай ступені можна ўявіць сабе з наступных лічбаў: у застрахаваных СССР - 1925 - на запаленьні скуры і падскурнай клеткавіцы прыпадала - 13 проц.

Захворвальнасьць на флегмоны і абсцэсы відаць далей з такіх лічбаў: на 1.014.377 застрахаваных хворых было флегмон і абсцэсаў (СССР, 1925 г.) - 64.036, г. зн. 6,3 проц.; паводле ангельскіх даных за 1924 г. - 7,9 проц.

Залежнасьць паміж профэсіяй і запаленьнямі мяккіх частак прадстаўлена такімі лічбамі: запаленьні клеткавіцы (СССР, 1925 г.) у прамысловых рабочых складалі - 13 проц. усіх захворваньняў, а ў служачых і асоб непродукцыйнай працы - 7,4 проц. У статыстыцы чыгуначнікаў ён таксама шмат большы ў паравозных брыгад і рабочых чыгуначных майстэрань, чым у адміністрацыі і т. д. (18,24 і 1,93). Найбольшы процант хвароб скуры і падскурнай клеткавіцы заўважаны ў асоб, якія заняты апрацоўкай мінэраляў (24,31 проц.), жывёльных продуктаў (20,28 проц.), у асоб, занятых у здабывальнай прамысловасьці (20,83); найменшы - у асоб, якія задавальняюць так званыя духоўныя патрэбы (1,94 проц.), сцэна (2,48 проц.), хатняя гаспадарка (2,82 проц.).

Сэптычныя захворваньні скуры і падскурнай клеткавіцы, як даўней, так і цяпер, вырываюць з жыцьця не малую колькасьць людзей - у абсолютных лічбах для СССР, для Германіі - гэта, мабыць, 1500-2000 чалавек штогод, што ясна з наступных лічбаў:

Запаленьні клеткавіцы. Лік выпад. Сьмярцей Процант сьмяротнасьці
Расія 1892 г. у больніцах 37.270 1.019 каля 3 "
" 1902 г. флегмоны 28.246 967 3,4 "
" 1912 г. ... 66.450 1.361 2 "

Германія Сэптычныя захворваньні скуры і клеткавіцы.

Год Лік хворых Лік сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
1923 79.118 1.446 1,8 проц.
1924 86.101 1.390 1,6 "
1925 90.416 1.573 1,7 "
1926 91.907 1.532 1,6 "