Старонка:Снапок (1910).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Адыйшоўся. Ля парога жджэ, мо пан што схочэ.
А тым часам здалёк войстра пазірае ў вочы.
Што тут будзе? А ўжо з страху дзівы надаліся:
Бачыць, бытцам усе ракі на пянькі зыйшлісяў;
Як бы чуе іхні лопат… дый дарма трывога —
Пан і ліста перэгледзеў, не спытаў нічога,
Бо быў пэўны, што гасьцінец перэняты паняй,
А наш Якоў дык баяўся сам прызнацца раней.
А цяпер саўсім патрэбы не было казаці,
Калі пан і сам пра ракоў не пытае ў хаце.
Так і стало. Кожны думаў, кожнаму здалося…
Досыць, толькі пан ткнуў грыўню і пры гэтым просіць:
„Ты-ж падзякуй свайму пану ад мяне сэрдэчне
За гасьцінец і за памяць. Не забудзь, канечне!
Праз іх ласку, скажы пану, заўтра зьем прысмакоў“.
Як быў смутны, дык так раптам звесялеў наш Якоў:
„Панок мілы! Ці-ж то ракі ўжо прыйшлі да пана?
Дзякуй Богу! Яны ў лесе распаўзліся з рана.
Я ўжо думаў: яны зблудзяць, каб іх безгалоўе.
Аж, бач, не. Дык, мой, паночак, ешце на здароўе!“

|}


КАТЫ

(С ПРАУДЗІВАГО ЖЫЦЬЦЯ).

Вельмі ў вёсцы нудна ў зімку, неяк пуста, глуха,
Скрозь сувеі, гурбы сьнегу, сівер, завіруха:
Ні душы жывой, ні слова: поле, сьнег і неба, —
Рэдка нос хто выткне с хаты і то ўжо с патрэбы.
Ў будні горш ешчэ, і вёска выгледае дзікай.
Во, ня дзіва, што часамі ксёндз з нуды вялікай,
Калі збрыдае таўчыся, як па пекле Марку,
С поўтрэцьці вёрст пехатою чэшэ да хвальварку.
С паняй мову у дваіх завядуць без конца —
І сьмяюцца, і бядуюць аб сваей старонцэ;
Пры гарбаце час незначна нікне і сплывае.
Ксёндз пачне, а пані ўжо, як той млын, змлывае
Ў сьвежых мысьлях дзень сатрэцца, дзякуй Табе, Божа!
Усё добра, але толькі знесьці ксёндз ня можа,
Што старая пані надта ўжо катоў любіла,
(Праўда ёй гадоў пад сотню — здзіцянеўшы была!).
Часта гладзіць іх і песьціць, садзіць на калені,
Як дзяцей усіх цалуе, клічэ па імені;
Да стала ўжо, як накрыюць, глядзі — ўсіх ззывае:
Кацька, Машка, Рыска, Дашка, — чорт іх хіба знае!


— 15 —