Старонка:Снапок (1910).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Хто адкуль бягуць, мармочуць і за стол садзяцца
Навакола ля паненкі, як пры роднай матцэ.
Ім усім асобна крэсла, млека на талерцы.
За сталом тым і ксёндз разам, хоць не рад да сьмерці:
Трэба зносіць брыду гэту, хоць уцерпіць трудна,
Раз праз гжэчнасць, ды адному ешчэ горэй нудна.
Але ўжо не раз падумаў, як катоў тых звесьці,
Як чым кольвек іх настрашыць, каб к сталу падлезьці
Не пасьмелі ані разу — нават ткнуць і носа.
Трэба-ж шчасьця — думкам збыцца скора давялося.
На абед ксёндз раз сьпяшыўся і прыйшоў зарана —
Глядзіць: пані нема ў дому, а к сталу прыбрана.
За сталом каты паселі, аж гараць іх вочы;
Той хвост ліжэ, а той дрэмле і праз сон мармочэ,
Ксёндз лёкая ціха просіць, каб дастаць дзе ёмкі
Ці бізун, ці пугавішчэ, ці рамень с пастронкі.
Трэба выцяць, задаць страху і так іх напудзіць,
Каб ня ткнуўся з іх ніводзін, калі ксёндз тут будзе.
Лёкай рад (во будзе лазьня!) — надаелі чэрці.
Прывалок бізун. — аддаўшы, прымкнуў крэпка дзьверцы,
У вакно стаў, паглядае — мо надыйдзе пані,
Каб даць знаць ксяндзу дакончыць муштры крыху раней…
Сонца сьвеціць у пакоі, каты дрэмлюць ціха
І ня сьніцца ім у во сьне, што пачнецца ліха.
Ксёндз, рукавы закасаўшы, выцер акуляры
Ды зненацку калі, сьвісьне, калі дасць прыпары,
Калі крыкне: „ў Імя Ойца!..“ Тут каты ўжо нашы
Наўцекі; ксёндз жэгнае, бізун крыжам машэ;
Улучае, каб папасьці кожнаму у цотку,
Баючысь ня скрыўдзіць часам ці ката, ці котку.
Па парадку знае лупіць, толькі сьвіст нясецца —
Тые ў страху, без прытулку, нема дзе падзецца:
Пруцца ў дзьверы, падстол скачуць, аж пішчаць ад болю,
Скрозь па сьценах спрытна лазяць — вырвацца на волю
Нема рады; толькі чуюць, як іх ксёндз жэгнае,
Бізуном з вакон, са сьценак — адусюль здыймае.
Злупцаваўшы усіх чыста, адчыніў ксёндз дзьверы;
Тые драла, науцекі, як якіе зьверы.
Ён ешчэ іх у парозе перэняў па разу —
Пэўны быў, што ад стала адвучыў заразу.
Пасьля муштроў да тэй пані ксёндз прыйшоў ня скора.
Бачыць, зноў каты паселі; ён тады й гаворэ:
„Кепска пані прывучыла — катоў садзіць разам,
Гэта-ж кожны кот, вядома, Божая абраза!


— 16 —