Старонка:Снапок (1910).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта дух нячысты скрыты“. Пані дай спрэчацца:
— „Іх люблю я гэтак моцна, ці-ж то можэ стацца?“
— „А во, пані, праканайся: злы дух унікае
Ад слоў Божых і ад крыжа — пані-ж гэта знае!“ —
Устаў с крэсла (каты войстра пазіраюць скоса,
Баючыся, каб зноў часам не задаў ім чоса).
„Дык глядзіце-ж!“ Падняў рукі: „ў Імя Ойца“, кажэ…
Каты драла — ў піск, у енкі, як-бы хто іх смажэ.
Ў дзьверы, ў вокны, пад стол скачуць, як іх ліха носе;
З дзіву паня аслупела — што-ткі ім сталося?
Веры даць сабе ня можэ, хоць глядзіць і чуе,
Стара плечы паціскае, с перапуду плюе.
Ад тых дат катоў ні духу, нават ані сьледу,
Годзі ўжо з сабою разам іх садзіць к абеду.
Калі-ж лёкай не дагледзіць, — ведама, заняты,
Гоніць вон сама мятлою, валіць кіем с хаты.

|}


НА ХВЭСТ

Ксёндз у простай каламажцы ехаў на хвэст з вёскі,
Калупаўся, дык спазьніўся; хмарнець стало трошкі.
Сонцэ стухло, і паляна пацямнела к ночы,
Клімка гоніць, конь нясецца, засыпае вочы.
Цемнь ад хмары разлеглася, і туман бялее;
Шмат дарогі да гасьцінцу. Клімка не здалее
К ночы трапіць у мястэчка, дарма зацінае:
Конь змарыўся, бегчы далей ужо сіл ня мае.
— „Клімка!“ — „Што?“ — „Вярні, дзе ўбачыш ці карчму, ці хатку,
Заначуем, а назаўтра зноў пасыпем, братка“.
— „Тутка блізка нема хаты, я дорогу знаю,
Скора ўедзем ў лес казённы, поле ўжо мінаю“.
— „Дык пустое, звярні к лесу, і мы, як цыгане,
Перабудзем пры дарозе, пакуль дзень настане;
Воз паставім за кустамі, нам ня трэба тока,
Толькі помні, с каня ў ночы не спускай ты вока:
Лес тут блізка, ваўкоў многа, а бяды крый Божэ!“
— „Добра, ксенжу, ўжо як-небудзь перабудзем можэ“.
Ксёндз на возе спачывае, а вазак тымчасам
З аглабель кабылку выпраг, пусьціў самопасам,
Ды пільнуе, паглядае, седзючы пры возе,
Гоніць думкі, як то заўтра павядзе ў дарозе;
Прысланіўся, лёгка дрэме, дый захроп паволі,
А тымчасам воўк кабылу перабіў на полі.