Старонка:Снапок (1910).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Усхапіўся Клімка, плачэ, дазнаў бедны мукі!
Ксендза будзіць, сам галосіць і ламае рукі.
Ксёндз бядуе, каня шкода і на хвэст спазніцца;
Воз ні з мейсца, куфар цяжкі — з ім-жэ не насіцца.
— „Ціха, змоўкні,“ — пробашч кажэ, — „ўжо ня вярнеш шкоды,
Лепей стань ды прыгледайся хоць якой падводы;
Мо пад’едуць, мы папросім, зявязуць ў мястэчка,
Каламажку нашу, куфар, а там — Бог уцечка!“
Сьпіць прырода, вецер сьвежы лёгка павевае),
Зоркі ў небе дагарэлі, трохі ўжо сьвітае, —
Даль яснее чуць над лесам, цемнату сагнала…
Чуе Клімка: нехта едзе, конь ідзе памалу.
Пробашч выйшоў. Паглядаюць. Балагол далёка,
А ў будзе жыд разлёгся і храпе глыбока. —
„Адпрагай каня“, — ксёндз кажэ, — адвядзі да воза,
ад’едзеш, пачэкаеш вунь ля той бярозы“.
Клімка ўпрог каня, ад’ехаў, аттуль паглядае;
Ксёндз упрогся у ваглоблі і стаіць, чэкае.
Жыд прачнецца, махне пугай, крыкне „ну“ — с прасоньня,
Ды ізноў храпе — ня бачыць што не стало коня
І так раз, другі і трэйці сьцебане ён пугай,
Ну, крычыць, а ксёндз ў ваглоблях звязаны папругай
Ані з мейсца, як урыты, ані зварухнецца,
Жыд схапіўся і ад страху ня знаў, куды дзецца.
Скочыў з возу ды к прабошчу, як трывалі грудзі,
Крычыць нема: „аддай конь мой, гвалт, ратуйце людзі!“
Ксёндз спакойне кажэ: „жыдзе, дарма ты ўзлаваўся,
Я быў конь твой, цярпеў кару, ды Бог злітаваўся,
Прайшоў срок маей пакуты за грэхі праз словы,
А сягоньня я свабодны; жыдзе, будзь здаровы“.
Зняў хамут, дугу і лейцы, апусьціў аглоблі,
Падыйшоў да жыда й кажэ: „ведаеш, што зроблю:
Ахрысьціць цябе „агоем“ зараз жэ я мушу,
С патапленьня вечнай кары тваю збавіць душу!“
Ды да жыда, ўзяўшы ў рукі крыж, ваду, крапідла.
Жыд наўцёкі ў лесасекі паляцеў, як быдла
І, адрокшысь балагола, пабег шпарка ў вёску.
Тым часові пробашч с Елімкай паціскаў патрошку.
Да гадзіны восмай зрана былі ўжо ў мястэчку.
Клім вярнуўся, а ксёндз на мшы сьпеваў „Бог уцечка!“
Час праходзіць, маўчыць Клімка, цешыцца с канякі,
Ды трымаць яго баіцца, бо пытае ўсякі,
Ўсе казэруць неяк вочы, скуль тое багацьце,
Клімка ў страху — аж ня можэ усядзець у хаце.


— 18 —