Старонка:Снапок (1910).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Не даюць яму праходу, так прысталі, гады!
На „Купалу“ к ксяндзу едзе прасіць якой рады,
Так і гэтак яму кажэ — „ня маю спакою,
Ўсё баішся ды стыдзішся — ведама, чужое“.
— „Ціха, змоўкні, дамо рады, зрабі толькі гэта:
Заўтра на кірмаш каня адвядзі да сьвету,
Прывяжы яго да плоту, сам не патыкайся,
А здалёку неўзнак добра толькі прыслухайся:
Хто што скажа, будзеш ведаць, можа жыд той будзе
Што узад таму тры тыдні сонны ехаў ў будзе.
Калі ён каня пазнае, — не кажы нічога;
Я тады табе дам грошы, бузеш мець другога“.
А ксёндз гэты быў пацешнік, любіў жарты весьці,
Ужо грошы адлічыў, меў на почту несьці
Таму жыду адаслаці, крыўду каб загладзіць,
Альбо Клімку іх аддаць — у бядзе парадзіць.
Клімка ў ночы сну ня знойдзе, ходзіць, як забіты,
Галава як абручамі усё роўна збіта.
Ледзьве ранніцы даждаўся, зрабіў па загаду:
Адыйшоўся, на гнядога пагледае з-заду.
Конь, як печка, крэпкі, жвавы і усіх цікавіць,
Блізка сотні яго цэняць дый шчэ больш прыбавяць.
Бедны Клімка ўжо бядуе, што пазнаюць скора,
А жыдоў кагал вялікі, кожны штось гаворэ,
Кожны нешта пагергечыць, радзіць штосьці, злуе,
А Клім тутка недалёка — усё чыста чуе.
Во адзін к каню падскочыў, аглядае скоса,
Шэрсць, капыта, усе знакі, і падобны з носа.
Хоць адразу пазнаў страту, але прыступіцца
Не адважыцца ніяк — нечэга баіцца,
Зубы сцяўшы, злосць ліхую хоць чым спаганяе,
Каня ў бокі і у морду куксай злосна ткае:
„Ты не конь, цябе я знаю, гэта „гой“ пракляты,
Каб ты выдах, не вазьму я, годзі несьці страты“.
Жыды зноў зыйшліся ў кучу, зноў загергеталі
І адзін другому ў вуха нешта пашэпталі.
Пасьля йдуць і ў морду плююць коніку гнядому,
І памалу іх не стало — пайшлі ўсе да дому.
Клімку толькі таго трэба, каб усе зракліся,
Праз гадзіну с канём сьмела дамоў валакліся.

|}

— 19 —