Старонка:Снапок (1910).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная
∗          ∗

(З УКРАІНСКАГО).

Два майстры, знаць бацька з сынам,
Цэркву ўжо канчалі —
Заскляпілі, пабялілі
І аўтар стаўлялі.
„Дзякуй Богу — бацька кажэ, —
Страх змагліся людзі,
Дый ешчэ праверыць трэба —
Голасна як будзе“.
Бацька просіць: „Пастой сынку
Тут за абразамі,
Я пайду і моцна сьвісну,
Стаўшы за дзьверамі“.
Выйшоў, сьвіснуў разоў колькі
І вярнуўся к сыну.
„Ну, што? спраўдзі чы галосна?“
Стаў пытаць хлапчыну.
„Ешчэ як — той бацьку кажэ, —
Звонка бье у вышу“.
— „Ну дык ты ідзі і сьвісьні —
Сам праверыць мушу“.
— „Што ты, бацька, мне гаворыш? —
Сын без звагі хлішчэ, —
„Добра ведаеш, што ў цэркві
„Толькі дурэнь сьвішча!“


∗          ∗

Прыйшла ў цэркву раз бабуля, сьвечэк накупіла
І дзе быў святы абраз ўсюды іх ляпіла;
Пара сьвечэк застаецца — дзець куды ня мае:
„Ага! — трэба йшчэ Мікіце“, стала і шукае.
Во Сьвятога ўжо Мікіту знайшла баба скора
(Той заняты: збароў чорта, нечымсь яго порэ).
Запаліла сьвечкі, ставіць адну ля Сьвятога,
А другую лепіць чорту не зважаўшы многа.
Бачуць людзі і ёй радзяць, каб там не ляпіла:
„Што ты,“ — кажуць, — „робіш баба: тож нячыста сіла!“
Абярнуўшысь, тая кажэ: „не судзіце, людзі,
З нас ніхто ня знае добра, гдзе па сьмерці будзе:
Чы у небе, чы у пекле скажуць векаваці,
Мець прыяцеля трэ ўсюды, каб нам мог спрыяці!“

— 20 —