Старонка:Снапок (1910).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Вецер дзьме і дым ганяе, іскры срозь нясуцца;
Коні спутаные блізенька ля агню пасуцца.
Хлопцы селі на мураве — ім не страшна ў полі,
Скора старшы брат, Супронка, задрэмаў паволі.
Засьляпіўшы шапкай вочы, нос уткнуў у бурху,
Смачна сьпіць, аж усхліпае, як кот у пячурку.
Панцялей адзін пілнуе, сьвішчэ, падпевае,
То паверне галавешкі, то гальё ўскідае.
Толькі неяк адхінуўся (быў дурны аднача),
Глядзіць — нешта больш курчаці з белым пузам скача.
Не чэкаўшы вельмі доўга ухаціў адразу,
Згарнуў жар, узяў за лыдку і пячэ заразу.
Спёк, грызе ганебны косьці. выедае мяса
С такім густам, як і мёду не ядуць на Спаса!
— „Годзе спаць! Супрон прачніся! Што ад сну карысьці?
Ты ўсё сьпіш, а я ем рака, ўжо канчаю грызьці!“
— „Дзе-ж ты браў: прынес мо с хаты, ці хадзіў ў затоку?“
— „Не, ён сам агонь убачыў, прыскакаў здалёку“.
— „Дурэнь-жэ ты, — Супрон, кажа, — гэтаж, брат, рапуха!“
„Чорт і з ёю — кончыў ногі, кончу ўжо і бруха!“

|}


СТАРЫ КАВАЛЕР

Хто жыў ў мястэчку N, той помніць
І паніча павінен знаць
Таго, што днём пагодным зрана
Выходзіў часта пагуляць.
Прыбраўшысь пекне, з гбанай палкай,
Пархумай зліты скрось да пят,
Бывало, доўга спацыруе
І абгледае паненят.
Ён чэлавек быў досць суменны,
Разумны, добры — адхваліць,
І без сумленьня с твару відна,
Калісь прыстойным мусіў быць.
А ўсё-ж ткі з гэтых ўсіх прыкметаў
Жыцьця ня меў наш чэлавек:
Не удалося ажаніцца
І кавалерам стаў на век.
Здарэньне раз мне паспужыло:
Ў карчме мы туга падпілі —
Аб тым аб сім вялі размову
І аб жаніцьбе пачалі.

— 23 —