Старонка:Снапок (1910).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць не хацеў я, ўсяк стараўся
Адгаварыцца, каб ня йсьці,
Ды мусіў рушыць, хоць ты трэсьні,
І рады ўжо ня мог знайсьці.
„Ня бойся“, кажэ пан Гіляры,
І хлешчэ звольна па плячу,
„Ты перад мною станеш блізка,
Я буду мець цябе ў ваччу“. —
Пакуль ад’ехаць зрыхтавалі,
К сталу сьнеданьне падалі,
Хоць жонка як прасьцерагала,
Ды слухаць пан ня меў калі;
Перэд ад’ездам міску скабак,
Каб сілы ўзмоцніць, перагрыз
І пляшку поўную гарэлкі
Сцадзіў, як відзіш, і ня лыс.
Тады і выйшлі. І пан праўда
Мяне пакінуў ў хмызняку,
А сам пад сосну адышоўся,
Крычыць, як можэ, праз руку:
„Глядзі і вочы вытрэшч добра,
Чуць зварухнепца — дык стрэляй
Як ў ясну сьвечку, бо то будзе
Чы дзік, чы самка, гэта знай!“
Стаю, гляджу, вылазяць вочы,
Ня бачу — проста хоць зарэж!
Тут вецер сьвішче, нема вые,
І горне сон мяне. Ды гдзе-ж?
Я натшча быў, ды як кміноўкі
Са два келішкі сербануў,
Напало страшнае знураньне, —
Я сеў пад кустам ды здрамнуў.
Ці доўга спаў — і сам ня знаю,
Збудзіўся, чую: меж кустоў
Шапочэ нешта, неяк стогне,
Спужаўся, з страху стыгне кроў.
Я, як жыву, ня бачыў дзіка,
Хоць чуў, што, ўсьцервіўшысь ад ран,
Бяжыць і стогне, гэтак стогне…
Як чэлавек той — далі пан!
Я так і сцяміў: мусіць дзік тут.
Устаў на ногі, ды гляджу —
Штось стогне белае, шапоча,
Я, прытуліўшыся, сляджу…

— 25 —