Старонка:Снапок (1910).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

А к сенажаці трапіць трудна і днём — ня толькі у начы,
Бо трэба йсьці цераз балота, а там канавы ды карчы.
Во, у траіх сабе памалу той то, той гэта скажэ, йдуць;
Гдзе толькі здарыцца прашкода, яе далей дзе абмінуць.
Тым часам на неспадзеваньне цянькі з дарогі іх звялі,
Загаварыліся дый цёмна — к канаве раптам падыйшлі.
Сыны узад — шукаюць кладкі, ці перайсьці дзе па лугу;
А бацька скокнуў без развагі і ўжо на тамтым берагу.
Во старшы сын тады і кажэ: „глядзі, як татка скачэ наш,
Ён лёгак проста як сабака, так спрыцен, бачыў ты, Тамаш?“
— „Але, я бачыў — той азваўся, ды ў гневе брата стаў карыць:
„Хай скачэ хоць не перэскачэ — чорт з ім, ды ці-ж так гаварыць?!“

|}


РАДА

Калі смачнай стравай брух наладаваў,
Калі квасам хлебным горла спаласкаў,
Калі на лбе с поту ўскочаць пузыры:
Аб нудзе, аб горэ сьмела гавары!


ХРЕЗЬБІНЫ ІГНАЛІ

Хлопец з дзеўкай, як два шчыглы, зрана да прымрока
Выследжалі той другога, не спускалі з вока.
Ўжо цыгочуць ды рагочуць, абы развіднела,
Але хай сабе як знаюць: то не нашэ дзела!
Спазналіся — міргі, сьмешкі, шэпты, ўціскі — люба!
Глядзі: жарты за вялікі: пара ўжо да шлюба.
Клім з Матронкай, як муж з жонкай абходзіцца сьмела,
Хай бацькі прасьцерагаюць: то не нашэ дзела!
Неяк скора ўсё сталося, — час ляцеў імглою.
Во Матрона нешта Клімку не дае спакою:
Усьлед ходзіць, воч ня зводзіць абы дзе сустрэла,
Пэўне ёсць ужо прычына: то не нашэ дзела!
Пакуль шлюб чуць зрыхтавалі, давялі ўсё к ладу,
Дык мядовы месяц здаўна апынуўся ззаду.
Ўжо радзіны, ды хрысьціны чэкай заўтра сьмела,
Хоць і брыдка глядзець неяк, — то не нашэ дзела!
Чуць сваты вярнулі к дому — бач, прыйшла кабета.
На сьвет Божы сын зьявіўся не прыждаўшы лета.

— 27 —