Старонка:Снапок (1910).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

„Дык чаго ты з ёй прыстаў, у чым рэч паўстала?
Бачу, курка, як прадаў, добра ручыць стала,
Бо поў слова у мяне ад ёй чуць ня было,
А ў цябе дык і пяе — гэта надта-ж міла!“

|}


НЯУМЕКІ І ЛЕКІ

Захварэў раз Александра і аслаб быў дужа,
Немач нейкая успала — ні скула, ні ружа,
Але шмат былі апухлі правы бок з рукою;
І нат днём, ня толькі ў ночы ён ня меў спакою.
Ўсякіх лекоў: зёлак, мазі перэпрабавалі;
Цёрлі, дзёрлі, скрэблі, рвалі, мазалі і клалі —
Ані рады. Пайшла жонка хвэльчэра паклікаць,
Той прыйшоў. Абслухаў дудкай, пачаў пальцэм тыкаць.
Акуратна бок абгледзіў, язык, горла, вуста,
Штось нагрэмзаў на паперцы дробненька і густа —
„Прыкладайце, — кажэ, — гэтым, я зайду ў нядзелю“.
Баба плюснула у ручку свайму збавіцелю,
Хфэльчэр выйшоў. Баба зараз (спрытна вельмі была)
Мёдам змазаўшы рэцэпту к боку прыляпіла,
У нядзелю хвэльчар спраўдзі зноў зайшоў да дому,
Сеў на зэдлі і пытае: „Якое-ж старому?
Як лекарства, ці хоць трохі ёсць якой паправы?“
— „Не, панок, — спыняе жонка, — не зусім цікава:
Картка гэта йшчэ на боку, прыкарэла дужа“.
Хфэльчэр, з дзіву, аж затросся, ды баржджэй да мужа.
Павярнуў — аж ткі і праўда: рэцэпт быў на целе;
Як наробіць тады крыку: „Ці вы зварьяцелі?“
Зноў спісаў другую картку, бабу без адкладу
Шле ў аптэку, ёй тлумачыць, каб зрабіць да ладу.
Глядзі — баба праз гадзіну ўжо дамоў прыпёрла
І з аптэчнай плашкі корак выдзірала з горла:
Пальцэм ткае, цьвекам порэ, ня дасць рады матка.
Сын узяўся, а ён бачыў, як спраўляўся татка.
Сціснуў з нізу, аб далоні калі пяткай жарне —
„Во як трэба!“ — кажэ матцы, — „чымсь час траціць марне“.
Усё гатова. Мазьзю жоўтай баба вехцем добра
Шмаравала, як належыць, бок, руку і жобра.
Наліла міхстуры ў шклянку, як гарбаты, поўна,
Падала, тлумачыць мужу, нібы хфэльчэр — роўна:
„Мой Ляксандра, не спрэчайся, зрабі па расказу —
Ён казаў па лыжцы сёрбаць, не хватаць адразу!“

— 31 —