Старонка:Снапок (1910).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Але к вечару у той дзень ўжо лекарства счэзло:
Стары сёрбаў, спадабаўшы, пакуль толькі лезло.
Жонка зноў гадзіла мужу, шмаравала тлуста:
Глядзі — ў вечэр у тэй пляшцы стало саўсім пуста!
Во, назаўтра баба зрана зноў лекарства просе:
Кажэ „як панюхаць далі, і не засталося!
Трэба болей, калі ласка, каб на дзён хоць колькі!“
Хфэльчэр злаяў — „дзед чы жывы, чы хватаюць колькі?“
Як стары, ці ёсць гарачка і чы добра сьпіцца?
Зноў тлумачыць пачаў бабе, ды стаў з ёй сварыцца:
„Каб вае ліха, ўсе вы дурні, як адзін, у хаце,
На! І больш не спадзевайся — тут на месяц хваце!“
Плача баба і лекарства беражэ, скупіцца,
Лье ашчэдна — ўсё пад меру, перэдаць баіцца.
...........
… А праз дзьве нядзелі — стары ўстаў с пасьцелі…

|}

— 32 —