Старонка:Снапок (1910).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная
„ПРАЦУЙ І ПЕЙ“

Што сядзіш ты, мой браце, панурэны
І аб чым так смуцішся душой?
Ў тваей хатачцэ цеснай, закурэнай
Вее смуткам і цяжкай нудой.
І чаму твая грудзь увалілася,
Гдзе твой голас, гдзе песьня твая?
Глянь! жыцьцё новым ключэм забілося,
Пасьля полагу ўстала земля:
І альха і верба распускаюцца,
С-пад зямлі выглядае пасеў,
Чуеш: птушкі пяюць, заліваюцца;
Вунь на купіне бусел прысеў, —
Жджэ, ці скора кабылка касматая
С табой выйдзе зрэзаць баразну,
І знаёмая песьня аратая
Ад душы прывітае вясну.
Ты маўчыш, а з вачэй сьлеза мутная
Пакацілася ціха далоў —
Надаело, знаць, жыцьце безпутнае
І чужых пільнавацца кутоў…
Ты гаруеш, што праца крывавая
Век кладзецца на полі чужым,
У мазалях твае рукі каравые
Адпачынку ня знаюць зусім.
Пей! паслухай мяне, брат, гаротнаго:
Чым больш жалю, сьпевай тым мацней!
Песьняй ўцешыш ты бусла маркотнаго,
І самому шмат стане лягчэй!

— 3 —